Самае галоўнае ў OJOOBO – гэта запрасіць да ўдзелу вашых сяброў:
з якімі вы працуеце; з якімі вы вучыцеся; вашых лепшых сяброў; усіх, хто вам падабаецца.
Калі вы рэгіструецеся на OJOOBO, той, хто вас запрасіў, аўтаматычна робіцца вашым сябрам. Калі вы пажадаеце, вы зможаце камунікаваць з яго сябрамі.
Калі вы запрашаеце да сяброўства чалавека, ужо зарэгістраванага на OJOOBO, вы можаце сябраваць з усімі яго сябрамі, з сябрамі яго сяброў і з сябрамі сяброў яго сяброў. Такім чынам утвараецца тры ўзроўні сяброўства.
Алеся Ясінская Ігар Трафімовіч Даша Міхасёва Наташа Кахановіч

Алеся (вы), Ігар (ваш сабяр), Даша (сябар вашага сябра Ігара), Наташа (сябар сябра ( Дашы) вашага сябра (Ігара))

Самае цікавае ў OJOOBO гэта з’яўленне новых сяброў. Мы вам шчыра раім запрашаць да праекту ўсё новых і новых удзельнікаў, каб кола вашых сяброў, сяброў вашых сяброў і сяброў сяброў вашых сяброў няспынна пашыралася – і тады вы напоўніцу адчуеце ўсе цікавосткі OJOOBO

OJOOBO - гэта не звычайны сайт знаёмстваў і сустрэчаў, але вы можаце зрабіць яго такім, калі пажадаеце.
Толькі вы выбіраеце, з кім камунікаваць, чыё запрашэнне да сяброўства прыняці, а чыё – адхіліць.

Калі вы выдаляеце свайго сябра, вы тым самым аўтаматычна парываеце ўсе сувязі з ягоным колам сяброў.

OJOOBO – гэта праект, які дае магчымасць камунікаваць з вашымі сябрамі па жыцці, запрашаючы іх да ўдзелу ў праекце: вашых калег па працы, знаемцаў па занятках спортам, сяброў па вучобе, родных і блізкіх – зрэшты, усіх, каго пажадаеце!

Праект OJOOBO прапануе сваім карыстальнікам шмат дадатковых і бясплатных паслугаў: пошук па сайце, чат, дасыланне паведамленняў удзельнікам, ручны прагляд звестак вашых сяброў, запрашэнне новых карыстальнікаў і шмат іншага.
Некаторыя паслугі OJOOBO з’яўляюцца платнымі. Мы зрабілі гэта, каб праект OJOOBO меў сродкі для развіцця і паляпшэння. Платныя паслугі зусім не абавязковыя, не перашкодзяць вам свабодна дасылаць паведамленні, запрашаць сяброў, але зробяць карыстанне OJOOBO больш прыемным і цікавым.

На OJOOBO вы зможаце:
• размаўляць у чаце з вашым колам сяброў;
• дасылаць лісты сябрам;
• праглядаць асабістыя звесткі і фотаальбомы вашых сяброў;
• рабіць і атрымліваць віртуальныя падарункі;
• каментаваць фатаграфіі вашых сяброў і ставіць ім адзнакі

     
2008 © OJOOBO.com. All rights reserved
электронная пошта: info@ojoobo.net